Лукашенка супраць “Маладога Фронту”

Вторник, 19 Апрель 2011, 12:22
Размещено в рубрике Новости.
Просмотров: 1 112

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што трагічныя падзеі ў Менску 11 красавіка ня стануць нагодаю для рэпрэсіяў над апазыцыяй, але чамусьці называе маладафронтаўцаў “баевікамі”.

Апроч таго чалавек, каторы назваў сябе прэзыдэнтам, падказаў прадстаўнікам беларускага дэмакратычнага руху, як яго можна перамагчы. Каб канкураваць з Рыгорычам пажадана: хутка бегаць, трывала трымаць клюшку, скакаць удалечыню, магчыма спатрэбіцца трапна страляць (але хіба што ў ціры па бутэльках). І сапраўды, навошта губляць грошы на электаральныя выбарчыя кампаніі? Зачэм гэты загніваючы дзімакрацізм? Навошта аплочваць бюлетэні, урны, падлік галасоў, калі ў краіне столькі пабудаваных лядовых палацаў? Лукашэнка так і чакае, калі ж хто захоча пагуляцца з ім на тым узроўні, на каторым ён такі ўмее. Нахалеру палітычнае змаганьне ў нашае краіне? Толькі клюшкаю можна перамагчы гэтага чалавека!
Няхай на наступных выбарах, кандыдаты паапранаюць формы, сваіх давераных асобаў пераўтвараць у зборныя – і наперад. Можа, ў гэтым выратаваньне нашае Бацькаўшчыны?

Апошні раз, Лукашэнка выказаўся адносна “Маладога Фронту” ў 2006 годзе. Тады тата-Колі заявіў, што не дапусьціць дзейнасьці “МФ”. І што здарылася? Дапусьціў. Дапусьціў ініцыяваныя “Маладым Фронтам” кампаніі па беларусізацыі, дабрачынныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасьці й няспынны працэс інфармаваньня грамадзтва. Дапусьціў маладафронтаўскую кампанію “Сыходзь”, якая датычыцца менавіта яго. Гэта лепшы доказ няўсемагутнасьці “мазаічнага” Сані. Бо няма даверу таму, хто ня можа трымаць слова.

Таму, мусіць, Лукашэнка й турбуецца за невыкананае слова. Ён жа палітык: "Разве ответственный политик, который в оппозиции и хочет придти к власти, посмеет обронить какое-то непроверенное слово, тем более – выступать против собственного народа? [Крыніца й тэкст цалкам: interfax.by]

Абраніў слова – прыходзіцца апраўдвацца.

“Малады Фронт” заяўляе, што не крыўдуе на Лукашэнку, бо на такіх ня крыўдзяцца. Трэба насамрэч мець праблемы са здароўем, каб назваць баевікамі людзей, якія ажыцьцяўляюць негвалтоўны супраціў, пабудаваны на хрысьціянскіх каштоўнасьцях. Аднак, на думку “МФ”, кіраўнік дзяржавы спрабуе замаскіраваць сацыяльна – палітычную катастрофу ў краіне сваімі амаральнымі выказваньнямі, паглыбляючы раскол у грамадзтве й выкарыстоўваючы жудасную трагедыю як сродак запужваньня.

У звароце да журналістаў апошні дыктатар Эўропы сказаў: "Мне, наверное, вместе с вами придется жить при новом президенте. И я не хочу, чтобы потом не было возможность сказать слово". Мы хочам запэўніць Рыгоравіча, што сказаць слова ён зможа. Малады фронт прасочыць, каб у Лукашэнкі была магчымасьць пісаць лісты з турмы.

Алексей Гавр | "Письма в редакцию"

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Вы можете оставить комментарий на заметку.

Оставить комментарий или два

Spam Protection by WP-SpamFree